Колькасць саставаў у мінскім метро павялічаць з 29 па 31 снежня. У пераднавагоднія дні ва ўзмоцненым рэжыме будзе працаваць і наземны транспарт.

Праўда, у сувязі з гуляннямі каля Палаца спорту з 22.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня будзе закрыты рух па праездам паміж вуліцай Няміга і праспектам Пераможцаў. У гэты час зменяцца маршруты руху аўтобуса №73 і маршруткі №1131-ТК.

У саму навагоднюю ноч наземны транспарт на асноўных маршрутах будзе працаваць да 5-й раніцы, а метро — да 4. Праўда, на «Нямігу», «Купалаўскую», «Кастрычніцкую» і «Фрунзенскую» пасажыраў будуць пускаць да 4.15. З дзевяці гадзін вечара да чатырох раніцы інтэрвал паміж цягнікамі складзе 6 хвілін. 1 студзеня метро пачне працаваць у 5.30, наземны транспарт — у 6.00.

У сувязі з памяншэннем пасажырапатоку раніцай 1 студзеня ў Мінску адменяць некаторыя маршруты. Поўны спіс можна паглядзець на сайце ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Стала вядома, калі пачнецца галоўны навагодні феерверк у сталіцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0