Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас асвячэння велікодных страваў у касцёле св. Роха 26 сакавіка 2016 года. Фота Сяргея Гудзіліна.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас асвячэння велікодных страваў у касцёле св. Роха 26 сакавіка 2016 года. Фота Сяргея Гудзіліна.

Прычыны гэтага на сустрэчы 22 снежня з журналістамі патлумачыў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта Krynica.info.

Пры гэтым ён адзначыў, што яму асабіста гэтыя арганізацыі падабаюцца. Больш за тое, менавіта пры ім у Расіі пачала працаваць «Opus Dei». Але ў Беларусі, паводле яго, з гэтым вельмі складана.

Прычынай адсутнасці і «Рыцараў Калумба», і «Opus Dei», і іншых падобных арганізацый з’яўляецца беларускае заканадаўства, якое прадугледжвае абавязковы дазвол на рэлігійную дзейнасць замежнікаў, якіх мусяць даслаць пазначаныя арганізацыі. «А з гэтым вельмі складана», — адзначыў мітрапаліт.

Арцыбіскуп, адказваючы на пытанне ўжо іншых прадстаўнікоў СМІ, таксама распавёў пра праблемы, з якімі сутыкаюцца рэлігійныя арганізацыі пры будаўніцтве сакральных і дабрачынных будынкаў, у тым ліку храмаў і прытулкаў. «На жаль, у заканадаўстве няма нічога пра будаўніцтва сакральных аб’ектаў», — адзначыў ён.

Гэтак, дазвол на будаўніцтва выдаецца толькі на год, за які пабудаваць штосьці практычна немагчыма, тым больш за ахвяраванні. Далей дазвол можа працягвацца на тры ці шэсць месяцаў, а без дазволу будаваць немагчыма, як і атрымаць дапамогу на гэта з-за мяжы. «З-за гэтага будаўніцтва затрымліваецца», — заявіў мітрапаліт.

Сярод будынкаў, будаўніцтва якіх зараз зацягваецца, ёсць і дабрачынны прытулак пры місіі Добрага самараніна, ствараць які Касцёл пачаў па прапанове прэзідэнта Беларусі. Па словах арцыбіскупа, ён увесь час падымае пытанне неабходнасці ўвесь час атрымліваць дазволы на будаўніцтва, у тым ліку ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0