У лесе каля вёскі Сямашкі адбывалася валка лесу. У пэўны момант спілаваная сасна ўпала на 20-гадовага хлопца, жыхара вёскі Ходараўцы.
З моцным крывацёкам, траўмай жывата і пашкоджаннем пазваночніка яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы. Аднак выратаваць хлопца не ўдалося.
Абставіны здарэння высвятляюцца.