Міністэрства замежных спраў Расіі прапанавала прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну ў якасці адказу на амерыканскія санкцыі ў сувязі з кібератакамі выслаць 35 амерыканскіх дыпламатаў. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, піша meduza.io.

Згодна з прапановай Лаўрова, неабходна выслаць 31 супрацоўніка пасольства ЗША ў Маскве і чатырох дыпламатаў з генконсульства ў Санкт-Пецярбургу. Іх імёны Лаўроў не назваў.

Акрамя гэтага, МЗС прапануе забараніць амерыканскім дыпламатам карыстацца пасольскай дачай у Сярэбраным Боры і складам на вуліцы Дарожная ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0