Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Год навукі ў Беларусі пройдзе больш плённа, чым Год культуры. Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Калі шчыра, не хацелася б, каб будучы Год навукі прайшоў так, як Год культуры», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што калі, напрыклад, аб'яўляецца Год культуры, то ўсе разлічваюць, што ў гэты перыяд у дадзенай галіне павінны быць нейкія дасягненні, здзейсніцца штосьці вялікае. «Можа быць, я быў не зусім уцягнуты, займаўся іншымі праблемамі, але выбітнага нічога прыгадаць не магу. Для культуры гэта быў звычайны год», — адзначыў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?