Сайт charter97.org абвесціў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2016 год імя Віктара Івашкевіча.

Журналіста «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча ўзнагародзілі прэміяй у намінацыі «За асабістую мужнасць» за вернасць ідэалам свабоды слова пры правядзенні сваіх сумленных журналісцкіх расследаванняў.

Марціновіч зафіксаваў, што на 205-м участку 97-й акругі Мінска, дзе балатавалася прадпрымальніца з АГП Ганна Канапацкая і кандыдатка ад «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, улады ўдвая завысілі яўку — з 25% да 51%. За гэта міліцыя з ужываннем сілы выдаліла яго з участка, але журналіст данёс праўду пра фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі, паведамляе charter97.org

Таксама лаўрэтамі прэмій сёлета сталі музыка Ігар Варашкевіч («Смеласць у творчасці»), эканаміст Леанід Злотнікаў («За вернасць прынцыпам», грамадскі актывіст Вадзім Кабанчук («За асабістую мужнасць»).

Прэмія заснаваная ў 1998 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0