30 снежня ўвечары рэйс польскай кампаніі Enter Air на просьбу пілотаў аварыйна пасадзілі на пражскім лётнішчы Рузіне. Гэта сталася пасля таго, як прыкладна 60-гадовы паляк — з выгляду цвярозы — заявіў, што ў яго ёсць бомба, паведамляюць Lidove noviny.

Лайнер чакалі пажарныя машыны і спецназ. У аэрапорт прыбыў міністр унутраных спраў Чэхіі.

Мужчыну затрымалі, пасажыраў эвакуявалі, борт агледзелі. Па пасажыраў выслалі новы самалёт.

Пакуль няма ніякіх падстаў меркаваць, што гэта была спроба тэрарыстычнага акта, выбухоўкі не выяўлена.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру