Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ў якасці асновы для правядзення перамоваў.

president.gov.by

Гэта прадугледжана ўказам ад 28 снежня №499 «Аб праекце міжнароднай дамовы», якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з дакументам, на правядзенне перамоў па праекце дагавора ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.

Указам таксама прадугледжана падпісанне дагавора пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру