У ЗША ва ўзросце 86 гадоў памёр прадпрымальнік і прамоўтэр Алан Уільямс, які лічыцца першаадкрывальнікам і першым менеджарам гурту «Бітлз».

Алан Уільямс (першы злева) на фатаграфіі, зробленай у 1960 г. Джонам Ленанам.

Алан Уільямс (першы злева) на фатаграфіі, зробленай у 1960 г. Джонам Ленанам.

Уільямс ў 1957 годзе адкрыў кавярню «Джакаранда», якая стала папулярным месцам сярод мясцовых маладых музыкаў у Ліверпулі.

Пол Макартні, Джон Ленан і аднакурснік Ленана Сцюарт Саткліф, што наведвалі клуб, папрасілі ва Уільямса дазволу сыграць у «Джакарандзе».

З 1960 па 1961 год Уільямс ужо працаваў менеджарам «Бітлз» і змог арганізаваць для групы першыя канцэрты ў Брытаніі і Гамбургу. На выступ у Гамбургу ён асабіста адвёз музыкаў на арандаваным фургоне.

Іх шляхі з групай разышліся ў 1961 годзе, і ў наступным студзені музыканты падпісалі пяцігадовы кантракт з Браянам Эпштэйнам.

Уільямс у суаўтарстве напісаў мемуары пад назвай: «Алан Уільямс: Чалавек, які страціў «Бітлз».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0