Савет міністраў пастановай ад 28 снежня 2016 г. № 1094 зацвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2017-2019 гады, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з дакументам, тэмп росту ВУП у 2017 годзе устаноўлены ў памеры 100,2%, у 2018 годзе - 101,4%, у 2019 годзе - 102,2%.

Памер стаўкі рэфінансавання на канец 2017 года запланаваны на ўзроўні 16%, на канец 2018 года - 13%, на канец 2019 года - 10%.

Курс даляра ЗША чакаецца ў памеры 2,2114 рубля па выніках 2017 года, 2,2267 рубля — па выніках 2018 года, 2,2452 рубля — па выніках 2019 года.

Цана на нафту маркі Urals прагназуецца на ўзроўні 35 даляраў за барэль у 2017 годзе, 42 даляра - у 2018 годзе, 50 даляраў — у 2019 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?