На борце самалёта Ту-154, які разбіўся пад Сочы 25 снежня, была беларуска Аліна Івашка. Пра яе беларускае паходжанне паведаміла стаўпецкая раённая газета «Прамень»

Івашка родам з Савоняў Стаўпецкага раёна. У родную вёску Івашка пастаянна прыязджала. Яе брат — Іосіф Цярэшка — працуе галоўным энэргетыкам ААТ «Жацерава»

Івашка каля 30 гадоў працавала ў ансамблі імя Аляксандрава загадчыцай аддзела кадраў, дапамагала дырэктару і мастацкаму кіраўніку ансамбля. І толькі нядаўна, выйшаўшы на пенсію, перайшла на пасаду касцюмера, стала езьдзіць з ансамблем у службовыя паездкі. На момант катастрофы ёй споўнілася 55 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру