У навагоднім звароце да ўкраінцаў прэзідэнт Пятро Парашэнка назваў 2017 года асаблівым. Тэкст звароту апублікаваны на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.

«Гэта — год стагоддзя Украінскай нацыянальнай рэвалюцыі», - заявіў прэзідэнт.

«Але тады ўкраінцы, замест таго, каб згуртавацца супраць вонкавых пагроз, ваявалі паміж сабой. І зараз, калі не зрабіць высноў, бяздумнае палітычнае супрацьстаянне можа лёгка вярнуць эканоміку назад, у піке. Палітыку — пагрузіць у анархію. А краіну - зрабіць здабычай агрэсара», - растлумачыў Парашэнка.

Ён таксама сказаў, што пра важныя ўрокі гісторыі не трэба забываць нават у навагоднюю ноч. «Я зрабіў высновы. Чужых памылак - не паўтару. І іншым - не дам», - сказаў Парашэнка.

Ён дадаў, што зараз падстаў для аптымізму ва ўкраінцаў больш, чым было год таму. Горшае ў эканоміцы краіны ўжо ззаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0