З 1 студзеня старшынства ў Еўрасаюзе на найбліжэйшыя паўгода перайшло ад Славакіі да Мальты.

Мальта адкрыла афіцыйны сайт, прысвечаны старшынству.

Сярод прыярытэтаў Мальты на перыяд яе старшынства ў ЕС названыя міграцыя, бежанцы, рэфармаванне Адзінай еўрапейскай сістэмы давання прытулку, агульны еўрапейскі рынак, бяспека і сацыяльная інтэграцыя, марскія пытанні, паўднёвыя і ўсходнія суседзі Еўрасаюза.

Асаблівую ўвагу Мальта мае намер надаваць стабілізацыі Лівіі, падтрымцы міжнародных намаганняў па аднаўленні мірнага працэсу паміж Ізраілем і Палесцінай, пераходу да дэмакратыі ў Тунісе і ўрэгуляванню канфлікту ў Сірыі.

Першай афіцыйнай заявай старшынства сталі спачуванні родным і сябрам загінулых у стамбульскім тэракту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0