У лістападзе розгалас атрымала навіна, што штамп «Уезд у Беларусь забаронены» на выездзе з краіны атрымаў актывіст Нямецка-беларускага таварыства Пэтэр Лізэганг.

Гэта адбылося пасля «Мінскага форуму», сустрэчы нямецкіх і беларускіх экспертаў. Навіна выклікала занепакоенасць адносна свабоды перасоўвання грамадскіх актывістаў з Еўрасаюза, што наладжваюць сувязі між грамадскімі актывістамі з ЕС і Беларусі.

Як аказалася, штамп аб забароне на ўезд Лізэганга быў памылкай. Ён без праблем атрымаў беларускую візу і 30 снежня прыехаў у Беларусь, каб адзначыць Новы год у нашай краіне.

На фота: Петэр Лізэганг у кавярні ў Берасці 30 снежня.

На фота: Петэр Лізэганг у кавярні ў Берасці 30 снежня.

Лізэганг — фрылансер, арганізуе навучанне для журналістаў з Усходняй Еўропы ў Германіі. Раней ён арганізоўваў чарнобыльскія і адукацыйныя праграмы.

Штамп «Уезд у Беларусь забаронены» Лізэганг атрымаў на вылеце. 

Лізэганг пабываў у Беларусі першы раз за 6 гадоў. «Мінскі форум» быў праведзены ўпершыню пасля шасцігадовага перапынку, калі нямецкі бок прыпыніў яго падрыхтоўку ў знак пратэсту пасля пагрому апазіцыі ў 2010—2011 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?