Валерый Семерыкоў. Фота: ria.ru
Намеснік генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Валерый Семерыкоў прыступіў да выканання абавязкаў кіраўніка гэтай арганізацыі ў сувязі са сканчэннем 31 снежня 2016 гады тэрміну дзеяння паўнамоцтваў Мікалая Бардзюжы. Пра гэта паведаміла прэс-служба АДКБ.
Мікалай Бардзюжа займаў пасаду генеральнага сакратара АДКБ з 2003 года. У снежні 2015 года на саміце арганізацыі ў Маскве было прынята рашэнне аб прадаўжэнні тэрміну яго паўнамоцтваў да 1 студзеня 2017 года. 26 снежня 2016 года Бардзюжа паведаміў, што пытанне пра новага генсека будзе вырашана на пасяджэнні Савета АДКБ у красавіку 2017 года.
Са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, ТАСС паведамляе, што на гэты момант разглядаецца некалькі кандыдатур на пасаду кіраўніка арганізацыі, але рашэнне пакуль не прынята.