EPA/MURAT ERGIN/IHLAS NEWS AGENCY

EPA/MURAT ERGIN/IHLAS NEWS AGENCY

«Пачалі праясняцца некаторыя падрабязнасці, але ўлады працуюць над тым, каб атрымаць канкрэтны вынік», — прыводзіць ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters адказ прэм'ер-міністра Біналі Йылдырыма на пытанне журналістаў пра тое, хто мог стаяць за тэрактам. «Паліцыя і прадстаўнікі службаў бяспекі пададуць інфармацыю па меры яе паступлення ў ходзе расследавання», — дадаў Йылдырым.

Мінулай ноччу невядомы здзейсніў напад на начны клуб Reina ў раёне Артакёй. Загінулі 39 чалавек, 16 з іх — замежныя грамадзяне. Сярод ахвяраў тэракту ёсць грамадзяне Саудаўскай Аравіі, Марока, Лівана, Іарданіі, Лівіі і Ізраіля. Шпіталізаваныя 65 чалавек, стан чатырох з іх ацэньваецца як крытычны.

Запісы з камер відэаназірання сведчаць аб тым, што на нападніку быў каўпак Санта-Клаўса. Пасля нападу тэрарысту ўдалося ўцячы, праводзіцца аперацыя па яго затрыманню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0