1 студзеня афіцыйна абвешчана імя новага пасла Ізраіля ў Мінску, перадае Радыё Свабода. На гэтай пасадзе зацверджаны Алон Шохам — прафэсійны дыпламат, выхадзец з Латвіі. Пра гэта прызначэнне, як паведамляў БелаПАН, гаварылі яшчэ ў лістападзе. 

Раней Шохам працаваў кіраўніком консульскага дэпартаменту МЗС Ізраіля. Вясной 2016 году на працягу месяца Шохам быў у Беларусі і займаў пасаду часовага паверанага ў справах Ізраіля.

У жніўні 2015 года было абвешчана пра рашэнне ўрада Ізраіля закрыць пасольства ў Беларусі, а ў сакавіку 2016 было прынята рашэнне захаваць прадстаўніцтва ў Мінску, але было невядома, у якім менавіта фармаце і складзе яно будзе працаваць.

З 26 лістапада 2015 году паміж Ізраілем і Беларуссю дзейнічае бязвізавы рэжым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0