У ААТ «Беларуськалій» раскрылі акалічнасці няшчаснага выпадку на вытворчасці, які прывёў да смерці рабочага, — ён быў траўмаваны кавалкам горнай пароды.

«3 студзеня 2017 года ў 16.30 на 13-м паўночна-заходнім слупе гарызонту «-620 метраў» рудніка трэцяга рудаўпраўлення ў лаве № 10-в-3, пройдзенай ў складаных горна-геалагічных умовах, здарыўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам з горнарабочым ачышчальнага забою падземнага горнага ўчастка № 8 Штылёвым У., 1965 г. н. Пасля выканання работ па разбіўцы негабарытных кавалкаў пароды на ставе забойнага канвеера, пры руху па горнай выпрацоўцы, здарылася адслаенне пароды з адпрацаванай прасторы лавы. У выніку падзення кавалка пароды работнік быў смяротна траўмаваны», — паведаміла прэс-служба «Беларуськалія».

Руднік і фабрыка трэцяга рудаўпраўлення працуюць у штатным рэжыме, тэхналагічны працэс не парушаны. «Беларуськалій» выказаў спачуванні родным і блізкім загінулага.

Салігорскім раённым аддзелам СК распачатая справа па факце парушэння правілаў бяспекі горных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2 арт. 303 КК).

Гэтая гібель рабочага — першы афіцыйна пацверджаны няшчасны выпадак у кампаніі ў 2017 годзе. Летась на «Беларуськаліі» загінулі і былі траўмаваныя некалькі чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?