Жыхарка Мінска Алёна Бальцава напярэдадні Новага года набыла ў шапіку «Белсаюздрука» на вуліцы Якубоўскага цукерку «Птушынае малако», але нечакана знайшла пад абгорткай кавалак ДСП.

Фота з facebook.com.

Фота з facebook.com.

«Я нават не зразумела адразу. Добра, што не пакаштавала ламінаваны ДСП на зуб», — аджартавалася дзяўчына.

Мы пазванілі ў аддзел кантролю якасці «Камунаркі», каб спраўдзіць, як драўляна-стружкавая пліта магла трапіцца ў цукерцы. Супрацоўніца аддзелу Ірына Байрачэнка патлумачыла, што прадпрыемства адмыслова па заказу «Белсаюздрука» выпусцілі адмысловыя макеты з ДСП. Яны прызначаныя для выкладання на паліцы, каб не псаваліся, іх не кралі і г.д.

«Але ў дамове было прапісана, што такія макеты не могуць прадавацца», — адзначыла спадарыня Байрачэнка.

Выглядае, што ў шапіку памыліліся — і замест сапраўднай цукеркі прадалі муляж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?