Супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку па факце падзення з вышыні 40-гадовага жыхара Лунінца, паведаміў БелТА намеснік начальніка Лунінецкага РАУС Аляксандр Якавец.
Няшчасны выпадак здарыўся 3 студзеня каля 17.00. Жыхар дзевяціпавярховага дома па вуліцы Чырвонай спускаўся па звязаных прасцінах з балкона 5-га паверха. На ўзроўні 4-га паверха ён не ўтрымаўся і сарваўся ўніз. Пацярпелага з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі левага і правага сцягна даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Лунінецкай раённай бальніцы.
Папярэдне выяўлена, што падпітага мужа ў кватэры закрыла жонка, а сама пайшла па справах. Мужчына вырашыў спусціцца па прасцінах, але пераацаніў свае сілы.
0
0
0
0
0
0