Трамп і Пенс, Reuters.com

Трамп і Пенс, Reuters.com

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «перш за ўсё» на сваёй пасадзе адменіць праграму па забеспячэнні страхоўкамі 30 млн грамадзян ЗША (Obamacare) і заменіць яе. Пра гэта заявіў абраны віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс, перадае rbc.ru са спасылкай на Reuters.

Трамп мае намер дамагчыся паступовага пераходу да «рынкавай» сістэмы медыцынскага страхавання. Спікер палаты прадстаўнікоў ЗША Пол Раян заявіў, што новаўвядзенні будуць улічваць інтарэсы грамадзян ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0