Лідар французскага «Нацыянальнага фронту» і кандыдат у прэзідэнты краіны Марын Лё Пэн заявіла, што ў выпадку яе перамогі на выбарах Францыя можа адмовіцца ад еўра і вярнуцца да нацыянальнай валюты, паведамляе ВВС. 

Па яе словах, краінам еўразоны варта вярнуцца да сістэмы валютнага кошыка ЭКЮ, якая існавала ў Еўрасаюзе да ўвядзення еўра.

«ЭКЮ існавала паралельна з нацыянальнымі валютамі… Існаванне нацыянальнай валюты паралельна з супольнай валютай ніяк не паўплывае на паўсядзённае жыццё французаў», — патлумачыла Лё Пэн.

Як паведаміў эканамічны дарадца Лё Пэн, умовы вяртання да нацыянальнай валюты — франка — будуць падрабязна абмяркоўвацца ў выпадку перамогі «Нацыянальнага фронту» на выбарах.

ЭКЮ — валютная адзінка, якая выкарыстоўвалася ў еўрапейскай валютнай сістэме ЕЭС і ЕС ў 1979—1998 гадах. Назва «ЭКЮ» паходзіць ад англ. European Currency Unit («еўрапейская валютная адзінка»), а таксама ад назвы французскіх манет экю. 1 студзеня 1999 года ЭКЮ была замененая на еўра па курсе 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?