«Спорт — гэта найлепшая форма народнай дыпламатыі», заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня ў Мінску на адкрыцці 13-га міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз прэзідэнта.

«Гэты турнір з'яўляецца самым маштабным па колькасці краін-удзельніц. Мы рады вітаць гульцоў з 15 дзяржаў. Да нас прыехалі пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету, Алімпійскіх гульняў, хакеісты, якія выступалі ў Нацыянальнай хакейнай лізе», — прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Афіцыйны лідар згуляў супраць зборнай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Яго каманда перамагла з лікам 7:3. У складзе каманды Лукашэнкі, акрамя аматараў, ёсць дзейныя хакеісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?