5 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0182 рубля (0,89%) да 2,0716 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0054 рубля (0,27%) і склаў 1,9653 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0336 рубля (1,04%) і склаў 3,2633 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?