Тэрарыст, які забіў 39 чалавек у цэнтры Стамбула, магчыма, з'яўляецца уйгурам. Пра гэта, як паведамляе агенцтва Reuters, у эфіры тэлеканала А Haber паведаміў намеснік кіраўніка турэцкага ўрада Вейсі Кайнак.

Паводле яго слоў, уладам таксама атрымалася высветліць месцазнаходжанне тэрарыста. Па адной з версій, ён хаваецца за мяжой, аднак не выключана, што да паімкі злачынцы прывядуць і следчыя дзеянні ў самой Турцыі.

Кайнак таксама заявіў, што тэрарыст дзейнічаў у адзіночку, аднак не выключана, што ў яго былі саўдзельнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0