Біржавы курс даляра ўпаў ніжэй за 60 расійскіх рублёў упершыню з ліпеня 2015 года, сведчаць дадзеныя таргоў на Маскоўскай біржы. Па стане на 14:19 даляр упаў да адзнакі 59,74 руб. Пасля гэтага курс скарэктаваўся да адзнакі 59,81 руб. за долар. Напярэдадні 4 студзеня таргі закрыліся на адзнацы 60,46 руб. за долар.

Апошні раз даляр ніжэй 60 руб. апускаўся 31 ліпеня 2015 года.

Біржавы курс еўра таксама знізіўся - да адзнакі 62,67 руб. за еўра.

Падзенне курсу валют адбылося на фоне павышэння цаны нафты маркі Brent на біржы ICE. У 14:20 сакавіцкі ф'ючэрс нафты таргаваўся на адзнацы $ 56,74 за бараль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0