У Малдове з 1 студзеня 2017 года забароненая бясплатная раздача ў крамах пластыкавых пакетаў, за выключэннем вельмі тонкіх, піша БелТА. 

Забарона ўведзеная ў мэтах прадухілення ўтварэння адходаў, а таксама, каб пазбегнуць забруджвання навакольнага асяроддзя.

Гэта прадугледжвае новы закон аб адходах, які быў прыняты малдаўскім парламентам. Законам таксама агаворана, што з 1 студзеня 2018 года ў Малдове будуць уведзеныя больш строгія патрабаванні да вытворчасці і складу ўпакоўкі. У прыватнасці, у мэтах забеспячэння аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, а таксама прадухілення ўтварэння адходаў, у тым ліку небяспечных, упакоўка павінна адпавядаць асноўным патрабаванням і ўзроўням канцэнтрацыі цяжкіх металаў. У законе дакладна прапісаныя асноўныя патрабаванні да вытворчасці і складу ўпакоўкі, да яе паўторнага выкарыстання, а таксама да аднаўляльнай упакоўкі.

З 1 студзеня 2020 года ўступіць у сілу палажэнне закона аб адходах, якое прадугледжвае стварэнне Цэнтра па ўпраўленні небяспечнымі адходамі, які будзе займацца размеркаваннем для апрацоўкі адходаў стойкіх арганічных забруджвальнікаў або адходаў, забруджаных устойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі, адходаў, якія ўтрымліваюць ртуць, і небяспечных адходаў, якія ўтвараюцца ў выніку разборкі батарэй і акумулятараў, электрычнага і электроннага абсталявання, выведзеных з эксплуатацыі аўтамабіляў, і іх экспартам з мэтай канчатковага выдалення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0