Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю дапрацавала парадак абазначэння цаны харчовых прадуктаў за кілаграм і літр. Адпаведная інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце МАРГ.

Удакладнена, што рэкамендацыя па ўказанні цаны харчовых прадуктаў за кілаграм і літр тычыцца не толькі гандлёвых аб'ектаў, але і інтэрнэт-магазінаў і аўтамагазінаў. Выключэнне складае гандаль у кіёсках, палатках, з выкарыстаннем латкоў, калясак, кошыкаў, іншых прыстасаванняў, праз гандлёвыя аўтаматы, на гандлёвых месцах на рынках, на кірмашах, аўкцыёнах.

Таксама адмененая норма аб неабходнасці ўказваць цану адзінкі тавару за 100 г (мл) для прадуктаў, намінальная вага якіх не перавышае 250 г (мл) уключна.

Цана адзінкі тавараў за 1 кг (л) вызначаецца простым разліковым метадам. Напрыклад, цана адной адзінкі ўпакоўкі малака аб'ёмам 0,8 л складае 1 руб. 10 кап. Разлік: 1 л x1 руб. 10 кап: 0,8 л = 1,375, то бок, цана 1 л малака складае 1 руб. 38 кап.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?