Ізраільская палітычная разведка «Масад» упершыню абвясціла аб шырокім наборы ў свае шэрагі жанчын-агентаў. Адпаведныя аб'явы з'явіліся ў прэсе і на сайце службы, паведамляе ВВС. 

«Патрабуюцца моцныя жанчыны», — кажа аб'ява аб найманні, апублікаваная ў многіх ізраільскіх газетах.

На дадзены момант у штаце «Масада» 40% жанчын-супрацоўнікаў, 24% з якіх займаюць ключавыя кіруючыя пасады ў ведамстве, адзначаюць мясцовыя СМІ.

Экс-дырэктар «Масада» Тамір Пардо адзначаў, што жанчыны на сакрэтнай службе здольныя паспяхова выконваць адразу некалькі заданняў і прыглушаць сваё эга дзеля дасягнення мэтаў.

«Насуперак стэрэатыпам, вы бачыце, што жанчыны пераўзыходзяць мужчын у здольнасці арыентавацца ў абстаноўцы, ацэньваць сітуацыю… Калі яны працуюць як след — значыць, яны працуюць вельмі добра», — адзначаў Пардо.

Служба палітычнай выведкі была створаная ў Ізраілі ў 1949 годзе. Па сваім прызначэнні і функцыях яна параўнальная з амерыканскім ЦРУ. Сёння «Масад» лічыцца адной з самых эфектыўных выведслужбаў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0