На тэрыторыі Беларусі ў старыя часы існавалі штучныя, тайныя, сакрэтныя мовы — мовы рамеснікаў, жабракоў, злачынцаў.

Іх стваралі для таго, каб зацямніць, зрабіць незразумелай сваю гаворку для іншых людзей. Гэта дазваляла захаваць прафесійныя сакрэты.

Свабодна таемнымі мовамі валодалі пераважна мужчыны, бо яны былі носьбітамі прафесійных ведаў. 

Сёння актыўных носьбітаў гэтых моваў засталося мала. Асобныя словы і выразы захавалі некаторыя нашчадкі.

Актыўна таемныя мовы пачалі вывучацца ў ХІХ — ХХ стст. Адным з першых збіраць і даследаваць іх стаў вядомы беларускі этнограф і фалькларыст Еўдакім Раманаў.

Cям'я Зюлікавых — cучасныя нашчадкі дрыбінскіх шапавалаў з вёскі Пакуцце Дрыбінскага раёну. Фотаздымкі belsat.eu

Так сядзіба выглядае звонку:

Фота Мікіты Недаверкава.

Глядзець больш здымкаў

Таемныя мовы ў Беларусі:

  • катрушніцкі лемезень (мова шапавалаў з мястэчка Дрыбін Магілёўскай губерніі);
  • парушніцкі лемез (мова шклоўскіх краўцоў і шапавалаў са Шклоўшчыны);
  • адверніцкая гаворка (мова рамеснікаў Крычава Магілёўскай губерніі);
  • любецкі лемент (мова жабракоў Мсціслаўскага, Чавускага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага паветаў Магілёўскай губерніі; а таксама Чарнігаўскага і Бранскага паветаў);
  • мова семежаўскіх жабракоў (вёскі Семежава Слуцкага павета Мінскай губерніі);
  • лабарская гаворка (мова так званых янаўскіх лабараў — прафесійных збіральнікаў ахвяраванняў на царкву (мястэчка Янава (Іванава) Кобрынскага павета тагачаснай Гродзенскай губерніі).
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру