У інтэрнэт трапілі фотаздымкі новага дызайну Windows 10, які цяпер знаходзіцца ў распрацоўцы. Дадзены праект носіць назву Project Neon. Здымкі былі апублікаваныя ў твітар-акаўнце MSPoweruser.
Паведамляецца, што ў будучым абнаўленні, выхад якога запланаваны на восень бягучага года, з'явіцца больш анімацыі і 3D-кантэнту.
Ствараецца таксама і спецыяльны дадатак для Windows 10, які атрымаў назву Acrylic. Пры дапамозе яго карыстальнікі змогуць наладжваць дызайн стандартных праграм.