Шэраг амерыканскіх паслоў павінны будуць сысці ў адстаўку яшчэ да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа, запланаванай на 20 студзеня. Адпаведны ўказ выдала яго пераходная каманда, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах. Пра гэта піша DW

Пакінуць свае пасады павінны будуць паслы, прызначэнне якіх было палітычна матываваным. Дадзены загад, піша NYT, стаў першым за дзесяцігоддзі прэцэдэнтам, калі дыпламатам не дадуць адтэрміноўкі перад звальненнем. Звычайна паводле пагаднення паміж адміністрацыямі новага і старога кіраўнікоў дзяржавы паслы перад сыходам у адстаўку могуць заставацца на пасадзе ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў, асабліва калі ў іх ёсць дзеці школьнага ўзросту.

Як паведамілі суразмоўцы выдання, ва ўказе гаворыцца аб тым, што пасты павінны пакінуць усе названыя ў спісе паслы без выключэнняў. Тым самым, пакуль Сенат не зацвердзіць новых паслоў, Злучаныя Штаты застануцца без дыпламатычных пасланнікаў ў такіх важных краінах, як Германія, Канада ці Вялікабрытанія.

Прызначаныя па палітычных прычынах паслы амаль заўсёды сыходзяць у адстаўку пры змене прэзідэнта ЗША. У цяперашні час іх колькасць, паводле ацэнак амерыканскага аб'яднання дыпламатаў AFSA, складае прыкладна трэць ад агульнага дыпламатычнага корпуса Злучаных Штатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?