ДТЗ адбылося ў 8.30 паблізу вёскі Лозы Гродзенскага раёна на 119-м кіламетры аўтадарогі Р41 Слонім — мяжа з Літвой, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля «Фальксваген» з задняй часткай цягача малакавоза. Пасля гэтага малакавоз апынуўся ў кювеце, малако з цыстэрны часткова выцекла. Моцна пашкоджаная пярэдняя частка «Фальксвагена».

У шпіталь прыйшлося даставіць кіроўцу малакавоза, але пазней яго адпусцілі дадому. Кіроўца і пасажыры другога аўтамабіля сур'ёзных траўм не атрымалі. «Вінаваты будзе ўстаноўлены ў выніку праверкі», — растлумачылі ў ДАІ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна