Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў выкананым на аматарскім узроўні даклад амерыканскіх спецслужбаў, у якім яны абвінавацілі Расію і яе палітычнае кіраўніцтва ў арганізацыі хакерскіх нападаў падчас выбараў у ЗША, піша ВВС. 

Па словах Пяскова, частка дакладу, даступная шырокай публіцы, не выклікала ў Крамлі нічога акрамя расчаравання, бо ў справаздачы, па яго думку, не было нічога, годнага дэталёвага вывучэння.

«Абвінавачванні гучаць на даволі аматарскім эмацыйным узроўні, які наўрад ці, напэўна, выкарыстоўваецца і ў дачыненні да высокапрафесійнай працы высакакласных спецслужбаў», — заявіў Пяскоў, каментуючы апублікаваную частку дакладу.

Прэс-сакратар Крамля назваў абвінавачванні, якія гучаць у дакладзе, галаслоўнымі і ў чарговы раз адпрэчыў абвінавачванні ў датычнасці Расіі да хакерскіх нападаў. Пяскоў дадаў, што Крэмль ужо сур'ёзна стаміўся ад гэтых абвінавачванняў.

Справаздача, падрыхтаваная сумесна супрацоўнікамі АНБ, ФБР і ЦРУ, была 6 студзеня прадстаўленая абранаму прэзідэнту Дональду Трампу падчас яго сустрэчы з кіраўніцтвам амерыканскіх спецслужбаў, а неўзабаве пасля гэтага часткова апублікаваная.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?