Беларусь прапануе Манголіі выкарыстоўваць беларускую тэхніку і тэхналогіі ў межах мадэрнізацыі розных галін эканомікі, што праводзіцца мангольскім бокам. Гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас сустрэчы 9 студзеня пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога і генеральнага дырэктара кіруючага агенцтва ўрада Манголіі «Нацыянальнае агенцтва па развіцці» Банзрагчыйна Баярсайхана.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, адбылася таксама сустрэча дыпламата і міністра харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі, старшыні мангольскай часткі сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Пурэвійна Сэргэлэна.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, абмен візітамі, у тым ліку на вышэйшым узроўні, а таксама магчымасць правядзення чацвёртага пасяджэння сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску ў сакавіку 2017 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?