Як паведамляе Onliner.by, у мінулую пятніцу на факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ памёр студэнт выпускнога курса.

Хлопец, якога звалі Уладзімір, накіроўваўся ў дэканат па допуск да заліку. Па дарозе да кабінета яму стала кепска. Ён спусціўся на першы паверх, папрасіў вахцёра выклікаць хуткую і тут жа ўпаў. Хуткая дапамога і рэанімацыя не змаглі выратаваць хлопца.

«Паводле наяўнай у мяне інфармацыі, Уладзімір памёр яшчэ па дарозе ў бальніцу. З ім працавалі лекары хуткай дапамогі, пасля — рэанімацыя, — распавяла інспектар дэканата факультэта Валянціна Шымкевіч. — Наколькі мне вядома, у хлопца былі праблемы са здароўем, але я не ведаю, якія менавіта. У гэтую нядзелю яго пахавалі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна