Утрыманне шкодных рэчываў у атмасферным паветры Мінска ў цяперашні час перавышае межава дапушчальныя канцэнтрацыі ў 2-2,5 разу. Гэтым і абумоўлены ўстойлівы пах гару, на які скардзяцца многія мінчане, паведаміла начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Гідрамета Багдана Казярук.

«У нас склаліся вельмі неспрыяльныя метэаўмовы: пасля моцнага паўночнага ветру, які забяспечыў добрую якасць паветра на святы, у мінулыя суткі ўсталяваўся штыль і назіраюцца прыземныя інверсіі. Гэта прыводзіць да таго, што з ускраін сталіцы паступае забруджанае паветра», — сказала Казярук.

Паводле яе слоў, жыхары Мінскага раёна ў сувязі з халодным надвор'ем інтэнсіўна ацяпляюць свае дамы. Пячны дым у сувязі з тым, што за горадам больш нізкія тэмпературы, «уцягваецца ў Мінск». «І першым гэта адчуў мікрараён Уручча», — дадала спецыяліст.

Сваю лепту ў забруджванне ўносяць і прамысловыя прадпрыемствы Мінска. Для выключэння яшчэ большага забруджвання Гідрамет разаслаў буйным прамысловым і транспартным прадпрыемствам сталіцы папярэджанні. Доля забруджвання ад прадпрыемстваў горада дасягае 80%, адзначыла Казярук.

Спецыялісты разлічваюць, што смог у Мінску знікне блізу чацвярга, 12 студзеня. «Чакаецца змена сінаптычнай сітуацыі, узмацненне ветру, і гэтая з'ява знікне, паветра ачысціцца», — прагназуе начальнік аддзела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?