Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

11 студзеня чакаецца тэмпература паветра мінімальная ноччу -9.. - 15°С, пры праясненнях -16..- 20°С, па паўднёвым усходзе -5..- 8°С; максімальная днём -3..- 9°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе падаць.

У наступныя двое сутак чакаецца аслабленне маразоў.

Надвор'е ў краіне будуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

12 студзеня ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца; днём па паўднёвым захадзе мокры снег, у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў ноччу слабы, раніцай і днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..- 12°С, максімальная днём 0..- 7°С.

13 студзеня на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца слабая мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 8°С, максімальная днём -3.. + 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?