Дзеці з сацыяльна неабароненых сем'яў у Іркуцку (РФ) атрымалі ў якасці падарунка ад губернатара на Новы год цукеркі, у якіх былі выяўленыя чарвякі, паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя СМІ.

flashsiberia.com

«Жыхары Іркуцка паведамілі, што ў бясплатных цукерках, якія былі атрыманыя ў Іркуцку па лініі сацыяльнай абароны, былі знойдзеныя белыя чарвякі. Цяпер праводзіцца праверка — трэба адсачыць, адкуль падарунак, хто пастаўшчык, як фармаваўся падарунак», — цытуе выданне IrkutskMedia прэс-службу ўпраўлення Расспажыўнагляду па Іркуцкай вобласці.

Як паведаміла мясцоваму тэлеканалу НТС маці аднаго з дзяцей, цукеркі былі пратэрмінаванымі, на некаторых з іх былі цвіль і налёт. Пры гэтым, па яе словах, на пакунках было пазначана, што цукеркі свежыя.

Фотаздымкі з сапсаванымі прысмакамі з'явіліся ў сацыяльных сетках. На іх выразна відаць белых чарвячкоў, якія знаходзяцца ўнутры цукерак.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва FlashSiberia, салодкія наборы ад імя губернатара рэгіёну атрымалі амаль 100 тысяч дзяцей са шматдзетных і маламаёмных сем'яў.

Пастаўшчык навагодніх прысмакаў быў абраны па выніках электроннага аўкцыёну.

Нагадаем, у канцы мінулага года 76 чалавек памерлі ў Іркуцку ў выніку масавага атручвання спіртазмяшчальнай вадкасцю «Глог».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?