Парушэнне замежнымі грамадзянамі пяцідзённага тэрміну знаходжання ў Беларусі без візы пацягне папярэджанне або накладанне штрафу. Пра гэта заявіў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА.

«Гэта парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, што прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 23.55 Каап Беларусі і цягне накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу, так і ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй або без яе. Рашэнне будзе прымаць службовая асоба, упаўнаважаная на гэта», — растлумачыў Аляксей Бягун.

Пры разглядзе сітуацый будуць улічвацца і непрадбачаныя абставіны, у якіх могуць аказацца замежнікі. Адзін з такіх прыкладаў — калі чалавек трапляе ў бальніцу. У гэтай сітуацыі неабходна прад'явіць дакумент, які пацвярджае гэты факт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0