Новаўвядзенне аб бязвізавым уездзе замежнікаў у Беларусь не распаўсюджваецца на тых, якія прыбываюць з расійскіх аэрапортаў. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка на брыфінгу «Увядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму для замежнікаў у Беларусі» ў прэс-цэнтры БелТА.

«Важны аспект, што гэты парадак не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь з аэрапортаў Расійскай Федэрацыі або маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі. Гэта звязана з тым, што такія рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі і пагранічны кантроль не ажыццяўляецца», — сказаў Ігар Фісенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0