Часопіс W папрасіў галівудскіх акцёраў праспяваць песню Глорыі Гейнор «I Will Survive». Ролік прысвечаны інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая адбудзецца 20 студзеня.
У відэа прынялі ўдзел лаўрэаты і намінанты «Оскара» і «Залатога глобуса», у тым ліку Эма Стоўн, Наталі Портман, Эндру Гарфілд, Мэцью Маконахі, Фелісіці Джонс і многія іншыя.
Песня «I Will Survive» была выпушчаная ў 1979 годзе. Яна адразу стала дыска-хітом, а таксама негалосным гімнам барацьбы за правы жанчын і ЛГБТ-супольнасці.





