У беларуса ёсць мова, пашпарт, рубель; у ліцвіна ёсць мары, мроі, трызненні…
Беларус спакойны, разважлівы, асцярожны; ліцьвін крыўдлівы, крыклівы, крывадушны…
Беларуса ведаюць у свеце; пра ліцвіна нешта нейкае чула толькі невялічкая купка беларусаў…
Беларус прыхоўвае свае здольнасці і набыткі; ліцвін спрабуе пераканаць суразмоўцаў у сваёй лепшасці, значнасці і патрэбнасці…
Ліцьвіны — мізэрная частка сярод беларусаў; беларусаў блізу дзесяці мільёнаў сярод еўрапейцаў…
Беларусы былі, ёсць і будуць; ліцвіны то ёсць, то іх няма…
У беларуса вялікага Міцкевіча завуць Канстанцін Міхайлавіч; у ліцвіна ён чамусьці Адась…
Беларус стварае ўласную гісторыю і сваю будучыню; ліцвін крадзе гісторыю ў палякаў, літоўцаў і нават у рускіх, крадзе і кажа, што вяртае сваё…
Беларус імкнецца пашырыць ужыванне сваёй мовы; ліцвін шмат піша па-руску, піша на манерных варыянтах белтрасянкі і чамусьці ніколі не піша па-ліцвінску…
Беларус цэніць тое, што ёсць; ліцвін усхваляе пабітую ржою і спарахнелую мінуўшчыну, якой ніколі не бачыў на свае вочы…
Беларус жыў, змагаўся і пакутаваў пад рознымі сцягамі і гербамі; ліцвіны ўзялі адзін з беларускіх гербоў і адзін з беларускіх сцягоў, і пачалі крыкма крычаць, што гэта іх спрадвечныя сімвалы…
* * *
А вы ці здольныя з такімі сентэнцыямі? Абмяркоўвайце!





