У Мінску 13 студзеня памёр былы міністр гандлю БССР, адзін з заснавальнікаў «Юнайтэд компані» Мікалай Аляксандравіч Макаед. Развітанне з ім адбудзецца 16 студзеня ў КЗ «Мінск».
Мікалай Аляксандравіч Макаед узначальваў Міністэрства гандлю БССР у 1981 - 1987 гадах. З 1987 па 1991 гг. займаў пасаду намесніка cтаршыні Савета міністраў.
На працу ў Мінскі гархарчгандаль паступіў у 1957 годзе. Пачынаў з пасады таваразнаўцы, потым стаў старшым інспектарам па гандлі. У 1961 быў пераведзены на працу ва ўпраўленне гандлю Мінскага гарвыканкама.
У Міністэрстве гандлю БССР працаваў з 1975 года, спачатку намеснікам міністра, а затым з 1981-1987 гг. міністрам.
Развітанне з Мікалаем Аляксандравічам Макаедам пройдзе ў панядзелак, 16 студзеня ў КЗ «Мінск» з 10.00 да 13.00.





