Авіяносец Gerald R. Ford гатовы на 99% і будзе перададзены ваенна-марскому флоту ЗША ў красавіку гэтага года, паведаміў на гэтым тыдні сайт breakingdefense.com.

breakingdefense.com

breakingdefense.com

Атамны карабель-горад коштам у $13 мільярдаў — галаўны ўзор новага авіяносца для амерыканскага флоту, якія выкарыстоўвае мноства раней не ўжываных тэхналогій. У сакавіку і пачатку красавіка авіяносец, будоўля якога пачалася ў 2009 годзе, пройдзе апошнія выпрабаванні.

Водазмяшчэнне карабля складае каля 100 000 тон, даўжыня — 337 метраў, шырыня — ад 41 метра каля ватэрлініі да 78 метраў на палётнай палубе. Усяго карабель, які два атамныя рэактары разганяюць да хуткасці больш за 30 вузлоў, мае 25 палуб.

Авіяносец будзе несці ад 75 да 100 самалётаў і верталётаў, на ім будуць служыць больш за 500 афіцэраў і каля 3800 шарагоўцаў, сяржантаў і старшын. Лічыцца, што карабель праслужыць амерыканцам наступныя 50 год.

Усяго запланавана пабудаваць 10 такіх авіяносцаў на замену існуючым караблям класа Nimitz, першы з якіх пачаў служыць у 1975 годзе, а апошні — у 2009. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?