У Стамбуле адбылося надзвычайнае здарэнне, абрынуўся шасціпавярховы дом. Як паведамляюць інфармагенцтвы, загінулі два чалавекі, пяць атрымалі раненні.
Тут і ніжэй фота: CNN Turk
Будынак быў размешчаны ў раёне Зейтынбурну і, на шчасце, у момант абвальвання быў пустым.
Ахвярамі абвалу сталі выпадковыя мінакі, на якіх упалі кавалкі бетону і арматуры. На месца здарэння прыбылі ратавальнікі і карэты хуткай дапамогі.





