Прэм’ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучыч паведаміў пра сваё рашэнне спыніць цягнік, які накіроўваўся з Бялграда ў горад Мітравіца ў паўночнай частцы Косава, дзе пераважае сербскае насельніцтва.

Прамацыйны рэйс 14 студзеня меўся стаць першым такім маршрутам ад часоў вайны ў 1998-99 гадах.

Вучыч абвясціў пра сваё рашэнне спыніць цягнік на прэс-канферэнцыі ў горадзе Рашка на поўдні Сербіі непадалёк ад мяжы з Косавам. Паводле сербскага прэм’ера, спэцслужбы Косава на мяжы рыхтаваліся арыштаваць машыніста і пасажыраў цягніка.

Міністар унутраных справаў Косава Скендэр Хюсэні раней паведаміў пра загад заблакаваць цягнік, размаляваны ў колеры сербскага сьцяга са словамі «Косава гэта Сербія» на 21 мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?