Кіроўца аўтамабіля хуткай дапамогі, пад які трапіла дзяўчынка ў Віцебскім раёне, позна заўважыў дзіця і не змог своечасова затармазіць. Новыя падрабязнасці ДТЗ карэспандэнту БелТА расказаў часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Як высветлілася, на надзіманых санках знаходзілася двое дзяцей. Акрамя пацярпелай дзяўчынкі, там ехаў яшчэ і хлопчык (яму 2,6 года).

«Жанчына, якая перавозіла свайго сына і дачку сяброўкі, не адразу выявіла, што дзяўчынка выпала з санак. Калі яна азірнулася, то дзяўчынкі на месцы не было, ззаду свяцілі фары надыходзячай машыны. Жанчына кінулася назад, але было ўжо позна, дзіця трапіла пад аўтамабіль», — распавёў Аляксандр Казючыц.

Кіроўца хуткай растлумачыў, што дзіця, якое ляжала на дарозе, заўважыў позна, бо дзяўчынка была апранутая ў светлую вопратку і была дрэнна бачная на снезе. Мужчына не змог пазбегнуць наезду, але ён прытармазіў і прапусціў дзіця паміж колаў аўтамабіля.

У крыві жанчыны, якая перавозіла дзяцей на санках, выяўлена 0,8 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0