Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Судан. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы здзейсніў пасадку ў міжнародным аэрапорце Хартума, перадае БелТА.

Ля трапа самалёта Лукашэнку сустрэў прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр. Па прыбыцці была арганізаваная цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам ганаровай варты і выкананнем дзяржаўных гімнаў дзвюх краін. Затым адбылася кароткая гутарка лідараў Беларусі і Судана.

Лукашэнка падзякаваў прэзідэнту Судана за добрыя словы, сказаныя ў адрас Беларусі і яе народа. «У нас сапраўды вельмі добрыя палітычныя адносіны. Наогул няма ніякіх праблем. Настаў час рухаць эканоміку», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0