У гэту суботу беларусы будуць адпрацоўваць за выходны, які быў 2 студзеня. Як у гэтай сітуацыі быць бацькам школьнікаў і тым, чыё дзіця ходзіць у дзіцячы сад, распавялі ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.
Па словах намесніка начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзеі Вялікай, у суботу, 21 студзеня, у школах будзе шосты навучальны дзень, а дзіцячыя сады будуць працаваць у звычайным рэжыме.
«Няхай бацькі спяць і працуюць спакойна, дзяцей мы не кінем»,— сказала яна.





